epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Не крыві ты ўсмешку ў маладой журбе...

Не крыві ты ўсмешку ў маладой журбе,

Іншую кахаю, толькі не цябе.

 

Сам сабе, ты акаеш, я не ашукаў —

Бачу не цябе я, не цябе шукаў.

 

Я праходзіў міма, сэрцу ўсё адно —

Проста закарцела глянуць у акно.

 

1925



Пераклад: Рыгор Барадулін
Тэкст падаецца паводле выдання: Ясенін, С. А. Выбранае : Вершы і паэмы / Прадм. Р.Бярозкіна; Пер. Р.Барадулін, А.Куляшоў. - Мн. : Маст.літ., 1976. - 207с.