Дай, Джым, на шчасце лапу мне,
Не бачыў я такое лапы зроду.
Давай, як месяц выгляне ў акне,
Павыем на лагодную пагоду.
Дай, Джым, на шчасце лапу мне.
Кінь, галубок,— лізацца, ты хіцёр.
Уцям хоць тое, што ўжо цямяць дзеці.
Ты ж і не ведаеш, а што яно — жыццё,
Не ведаеш, што значыць жыць на свеце.
Твой гаспадар і міл і знакаміт,
Шмат у яго гасцей бывае за дзень,
І ўсе імкнуцца, кожны на свой спрыт,
Цябе па спінцы лёгенька пагладзіць,
Да д’ябла ты прыгожы без прыкрас,
Так любіш міла ў ласцы выгінацца.
І, не пытаючы нікога, кожны ран,
Як п’яны сябра, лезеш цалавацца.
Мой мілы Джым, сярод гасцей тваіх
Шмат розных і ўсялякіх пабывала.
А тая, што цішэй, сумней за ўсіх.
Выпадкам незнарок не заглядала?
Яна загляне — вось табе зарука.
Ты без мяне злаві яе пагляд
І за мяне лізні за ўсё ёй рукі,
У чым не быў і быў я вінават.