epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Сабаку Качалава

Дай лапу мне на шчасце, Джым,

Такую лапу я не бачыў зроду.

Пры месяцы з табою не змаўчым —

Пабрэшам на яснейшую пагоду.

Дай лапу мне на шчасце, Джым.

 

Галубчык, не ліжыся з пачуццём,

І зразумей, што шчасце не ўсім свеціць.

Нічога ты не знаеш пра жыццё,

Не знаеш, што такое жыць на свеце.

 

Твой мілы, знакаміты гаспадар,

Умее дома ён з гасцямі ладзіць.

І кожнаму так хочацца, як дар,

Цябе па аксамітнай шэрсці гладзіць.

 

Прыгожы ты сабачаю красой,

Не кожнаму з такою мілай знацца.

І пра намер ты не пытаеш свой.

Як п’яны друг, ты лезеш цалавацца.

 

Мой мілы Джым, сярод гасцей тваіх

Было так многа мілых і нямілых,

Ды тая, што сумнейшая за ўсіх,

Выпадкам не была тут, не гасціла?

 

Я знаю, яна прыйдзе ўсё роўна.

Ты без мяне злаві яе пагляд,

Ёй за мяне лізні руку пяшчотна

За ўсё — быў ці не быў я вінават.



Пераклад: Юрась Свірка