epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Шаганэ ты мая, Шаганэ...

Шаганэ ты мая, Шаганэ!

Ці таму, што на поўначы доля,

Я гатоў расказаць табе, поле,

Як ад поўні святлей збажыне.

Шаганэ ты мая, Шаганэ.

 

Ці таму, што на поўначы доля,

Што там поўня паўней у сто раз,

Як ні быў бы прыгожы Шыраз,

Ён не лепш ад разанскіх раздолляў.

Ці таму, што на поўначы доля.

 

Я гатоў расказаць табе, поле,

Валасы ўзяў я ў жыта, з імжы,

Як захочаш, на палец вяжы —

Я не чую ніякага болю.

Я гатоў расказаць табе, поле.

 

Як ад поўні святлей збажыне,

Ты па сукрах маіх здагадайся.

Дарагая, жартуй, усміхайся,

Не будзі памяць толькі ўва мне,

Як ад поўні святлей збажыне.

 

Шагала ты мая, Шаганэ!

Там дзяўчына на поўначы мілай

Ты да болю яе паўтарыла,

А ці думае пра мяне?..

Шаганэ ты мая, Шаганэ.



Пераклад: Рыгор Барадулін
Тэкст падаецца паводле выдання: Ясенін, С. А. Выбранае : Вершы і паэмы / Прадм. Р.Бярозкіна; Пер. Р.Барадулін, А.Куляшоў. - Мн. : Маст.літ., 1976. - 207с.