epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Снежная раўніна, поўні белізна...

Снежная раўніна, поўні белізна,

Саванам пакрыта наша старана.

Ад бяроз у белым холадна лясам.

Хто памёр тут? Згінуў? Ну, няўжо я сам?



Пераклад: Рыгор Барадулін
Тэкст падаецца паводле выдання: Ясенін, С. А. Выбранае : Вершы і паэмы / Прадм. Р.Бярозкіна; Пер. Р.Барадулін, А.Куляшоў. - Мн. : Маст.літ., 1976. - 207с.