epub
 
Падключыць
слоўнікі

Севярын Квяткоўскі

Майская сага

- Што ж, дзеткі, раскажу я вам як ёсьць пра Кацюшу, пра Кацьку нашу, - Панас Валяр'янавіч палез у кішэню спінжака па цыгарэты, ды адразу схаваў сваю «Прыму».

Вокны 6 «Б» кляса былі адчыненыя, на двары квітнелі яблыневыя сады.

- Сам я не мясцовы, нарадзіўсся ў Польшчы, пад Стоўбцамі. А ў вашых лясох апынуўся пасьля абкружэньня. Ішоў сам-адзін да нашых. А куды, і ня ведаў, глядзеў па зорках, што нібыта на ўсход. Вёскі абыходзіў стараной, бо ня ведаў, ці ёсьцека там немцы. Ішоў як воўк, па начох. Згаладалы быў, абадраны. І вось аднаго разу заснуў я ў лясным хмызьняку, а сон быў чуйны, за кожным хрумстам, кожным шоргатам мне трызьніўся фрыц са «шмайсэрам».

І вось чую зусім блізка: шух-шух, чпок-чпок, шух-шух, чпок-чпок... Ляжаў - не варушыўся. Але хрумснула галінка пад маім бокам, і ўмомант над галавой засьвісталі кулі. Пазьней я дазнаўся, што гэта кацьчыны былі кулі, зь ейнага ППШ - адзінага на ўвесь атрад. Бо лепшага ад яе стралка не было сярод народных мсьціўцаў. Што мяне ўратавала? Хіба ноч. Я закрычаў: «Свае!». Але ўмэнт навалілася на мяне з-за сьпіны сіла, і скруціла, і заламала руку. Гэта Кацюша падкралася, і мяне скруціла. А тут і ліхтарык мне ў твар. Хлапец адной рукой трымае, а другой шырынку зашпільвае. Пайшлі.

Камандзір спраўдзіў мае дакуманты. І пачаў я служыць за Родзіну ў атрадзе. Адразу ў лягеры пры вогнішчы я разглядзеў твары маіх новых знаёмых. Адзін - хлапец - звычайны вясковы бэйбус. Рабаваты, вочкі хітраватыя, нібы пад дурня косіць, а сам у кішэні дулю трымае. Васіль яго звалі, не ўзьлюбіў я яго адразу ж. А Каця...

Удзівіцельнейшы гэта быў чалавек, дзеткі, удзевіцельнійшы. Вось вы яе ў сваім лісьце завеце «таварыш Андрэева», «піянэрскі атрад імя партызанкі Андрэевай»... Вось у лісьце напісалі, што на саракавыя ўгодкі Вялікай Пабеды хацелі б насіць імя вашай адважнай зямлячкі...

Напачатку атрад быў невялікі, усе мясцовыя. Хто з раёну, хто з навакольных вёсак. Было пару хлапцоў, што выйшлі з абкружэньня, таксама мясцовыя. Камандзірам быў райкомаўскі Сямён Пячонка, і жонка была ягоная Лідзія Мікалаеўна. Пазьней, калі зь вялікай зямлі закінулі падмацаваньне, яшчэ Тацяна-радыстка зьявілася. Іх зь Лідзіяй Мікалаеўнай адным снарадам накрыла пасьля. Ну ды мы доўга ня плакалі, бо ж надта ядавітыя бабы былі. Не любілі яны нашу Кацюшу. А яна душэўны быў чалавек... Цёплы. Ніхто лепш за яе ня мог у рукапашным баі біцца, ніхто лепшы не страляў па дзьвіжушчайся мішэні, ніхто лепш ня ведаў лекавыя расьліны... А якую яна ціснула самагонку! Мама дарагая. Раны перавязвала, баршчы варыла, калі было з чаго. Вочы сьціпла патупіць, але слова добрае скажа, падтрымае, када грусна.

Бывала прыйдзе які баец з заданія, яна яму распрануцца паможа, вады гарачай паднясе, рушнік. Сотку з агурчыкам. І скажа баец пасьля: «Зрабі ласку, Кацюша». Возьме Кацюша байца за руку, і павядзе ў хмызы за базай, калі лета. А калі халодна, дык у зямлянку. А ласку Каця рабіць умела як усё - добра. Падоўгу зь зямлянкі байцы не выходзілі, калі з Кацяй ішлі. А пасьля, баец яшчэ там млеець, зь сёмага неба паціху планіруе, а Кацюша ўжо пры іншай справе. То аўтамат разьбярэ - змажа, то вады наносіць - бражку забалтае, то, глядзіш, кашулькі партызанскія пасьцірае, ды сушыцца разьвесіць.

Любілі байцы сваю паплечніцу, любілі і цанілі. Не скажу, каб на твар надта прыгожай была, бачыў я і прыгажэйшых. Радыстку Таньку, напрыклад. Але хрэна тая радыстка каму нахвіг была патрэбная, нават з трафейнай касмэтыкай на мордзе...

Валер'яныч расхваляваўся, і зноў дастаў цыгаркі. Тужліва паглядзеў за вакно, і працягваў:

- Кацярына красой унутранай брала, някідкай такой, чалавечай красой, душэўнай. Памятаю, пайшлі мы першы раз у начны дазор удвох. Мяне ж не адразу на заданьні сталі пасылаць, ці як цяпер гавораць - легалізавалі. Прыглядаліся спачатку, правяралі. А калі прызналі за свайго, паставілі ў чаргу на сумесны дазор з Кацярынай. І гадзіны не праляжалі побач у варонцы ад снараду, як навалілася на мяне туга невыносная, невытлумачальная. Паклаў я Каці галаву на плячо, пяцярню - на грудзі ейныя вялікія, пругкія, а далей... Далей, яна сама ўсё зрабіла. Колькі ў мяне пасьля жанчын было! А так яны рабіць ня ўмелі. Нібы душу праз тое месца зь цябе выцягвала, а пасьля абратна вяртала, уверх-уніз, уверх-уніз...

Улетку 1943 з самалёту скінулі нам чарговы баезапас, харчы, і... Палітработніка Алёшу. Масквіча. Ён спачатку патрабаваў называць яго Аляксеем Паўлавічам, тада таварышам старшым лейтэнантам, але пасьля першага ж бліжняга бою зьмірыўся з «Алёшам». Ясна, ледзь не абасраўся пад агнём станковых кулямётаў, зь якіх фрыцы нас палівалі, калі мы бралі харчовыя склады на станцыі за райцэнтрам.

Ох, бяда будзе, падумаў я, убачыўшы Алёшу. На Васіля зуб прапаў адразу ж, як пабачыў я таго госьця з бальшой зямлі. Не люблю худых, прышчавых, з цёмнымі рэдкімі валасамі і бляклай скурай. І зубы рэдкія, гнілаватыя, подла так шчэрацца, цьху, бля!

Апэрацыю на станцыі правялі пасьпяхова. Заслалі Кацю, тая прыбрала ахову, а далей была справа тэхнікі. Вярнуліся ня тое што з мукой і крупамі - нават з шакалядам і казённым нямецкім шнапсам! І наладзілі мы весялуху. Пасьля трохсот пяцідзесяці глядзім, і палітработнік Алёша ачуняў, нос задраў ізноў. А Каця з намі чокаецца, але ў гамонку не ўступае, сарамліва сядзіць далей ад вогнішча, у мужчынскія размовы ня лезе.

А ўжо месяцы са тры, а можа і пяць, як мы бязь Лідзіі Мікалаеўны і радысткі Танькі засталіся. А хлапцы расслабіўшыся былі. Ведалі, што пасьля такой апэрацыі з цэнтру тыдні са два заданьняў ня будзе. Валодзя-кулямётчык, што бліжэй да Каці сядзеў, кажа: «А зрабі, дарагая, мне ласку. Што? А! Смакчы проста тут, усе ж свае».

І паняслась! Ясна, хлапцы жартавалі, парады давалі, але бяз злобы, па-сяброўску. А вогнішча то разгарыцца, то загасьне. Калян на гітары затрынькаў, толькі камандзір адзін хроп на шынялі (слабы стаў)... А вось Алёшы не было ў той момант, пэўна адліць хадзіў. І тут выходзіць зь цямрэчы: «О-ба-на!» А сам хістаецца, ледзь стаіць на нагах. «Ніх...я сабе», - г'рыт. - «Дык, дайце ж я другім нумарам ёй ракам засаджу», - г'рыт.

А трэба сказаць, што Кацярына сільна не любіла матную лаянку. А палітработнік - тэп-тэп, і давай ззаду прыстройвацца да галубушкі нашай. Дарма ён боўт свой маскоўскі дастаў, бо Каця нават не спынілася - бац нагой, і проста па яйцах. Ад той пары затаіў Алёша на таварыша Андрэеву лютую нянавісьць.

Доўга ён пасьля да Каці не падыходзіў. Мы яго і так супакойвалі, і гэтак. Маўляў, ну чаго па п'яні не бывае. А той заўпарціўся. Рушнік з Каціных рук ня браў, ежу сабе сам наліваў, але ўрэшце пачаў адыходзіць, дазволіў-ткі парцянкі свае сьмярдзючыя пасьціраць.

А бліжэй на наябарскіх глядзім, то цэпачку Каці падорыць, то гадзіньнічак які калябаранцкі. Сёмага зноў гулянка была добрая. Ажно спахапіліся, ані Каці, ані Лёшы нямашака. Няма, і няма, дзела маладое. Але заходзіць Каця, расчырванелася пэўна на марозе, а маразы тады ўжо ў лістападзе былі ого-го якія! «А дзе Лёша?» - пытаем. Толькі плячыма паціснула. Знайшлі мы палітрука ў гаспадарчай зямлянцы: губа набрыняла, броў расьсечаная, за бок трымаецца, за рэбры. «Што, - жартуем, - пад варожы абстрэл патрапіў?» - «Сіфілічная ваша Кацька, вось што». - «А-а-а, - кажам, - дык ты аналіз браў». А той працягвае: «Ды й не баба гэта, пэўа, вы ж бяз портак яе ня бачылі». А і праўда ня бачылі. Дык што?

Ня ведаў Алёша, што я ў Войску Польскім у 1936-38 гадах у сувязі служыў. Разгадаў я ягоныя коды бясхітрасныя, ды падслухаў, як ён пра «здрадніцу» стучаў-выстукваў на сэансе сувязі з цэнтрам. Расказаў хлапцам, і той жа ноччу закапалі мы цела «ўбітага ў няраўным баі краснага камандзіра». Але факт застаўся фактам: Кацярына ніжэй пояса не давала.

У 1944 мяне параніла ў руку - калі прабіваліся насустрач нашым. Далей быў урачысты ўваход савецкіх войскаў у вызвалены горад. Паперадзе на танку ехаў малады палкоўнік, грудзь уся ў ардэнах. Першай з букетам кветак выскачыла дзяўчына. Яна ледзь ня кінулася пад бранявую машыну. Я бачыў, як палкоўнік на сэкунду спыніў позірк на Каці, і павярнуўся да натоўпу - рукой махаць...

Панас Валяр'яныч адчайна махнуў здаровай рукой, падыйшоў да расчыненага вакна, і запаліў.

- Вось вы пытаецеся, дзе можна адшукаць згадкі пра «легендарную партызанку Кацярыну Андрэеву». Каб не ваш ліст, рабяты, дык, пэўна, не вярнуўся б я ў гэтыя мясьціны ўжо ніколі. Бо ў сорак чацьвертым пасьля ўрачыстага шэсьця войскаў сталася мне тужліва-тужліва. Нібы зразумеў я, што скончылася штосьці добрае, штосьці такое, што ўжо не паўторыцца. Я думаў пра Кацю, і баяўся прызнацца сабе. У чым? Нават ня мог патлумачыць словамі. Я блукаў па беразе ракі, па самых пакручастых адхонак, пад якімі бурапенілі магутныя і хуткія плыні, па-над самымі небясьпечнымі вірамі. Далёка за горадам, нават аўтабазы відаць не было.

Тым вечарам я пабачыў Кацярыну здалёк. Белая сукенка, раскіданыя на ветры валасы. Каця прыціскала да грудзей папяровую картку, і глядзела на заход сонца. Я зразумеў, ШТО мусіць адбыцца, і пабег да дзяўчыны. Я пасьпеў пабачыць выяву на фотаздымку - той самы палкоўнік, бачаны сёньня, толькі маладзейшы, у форме малодшага камандзіра.

- Мне няма чаго жыць, Панас, - сказала Каця. - Усе гэтыя гады я берагла сваю цноту для яго аднаго. Ты ведаеш, што ня зможаш мне зашкодзіць зрабіць тое, што я мушу зрабіць.

Час для мяне спыніўся, а пасьля пачаў імчаць у тысячу разоў хутчэй. «Што рабіць?! Што рабіць?!» - пульсавала ў маёй галаве. І тады я папрасіў:

- Зрабі ласку на пасьледак.

Каця ўсьміхнулася так задуменна, і стала на каленкі. Душа мая ізноў зрабілася маленькая-маленькая, ізноў перацякла ніжэй жывата ў маленькую шаравідную прастору бяскостнай ткані, але мозг працягваў шалёна працаваць - што рабіць?

Я зноў папрасіў Кацю зрабіць ласку, але разумеў, што доўга так не працягнецца. І раптам выгукнуў:

- Слухай, Каця, а давай у жопу.

Накацілі хмары, вецер пачаў хіліць кроны дрэваў долу. Я амаль не спадзяваўся, але Каця павярнулася, а парыў ветру задраў ёй сукенку. Пад сукенкай нічога не было. Я быў першым мужчынам, якому яна безабаронна адкрыла сваё сакравеннае, сваё самае-самае, беражонае толькі для АДНАГО. Я да сьлязы быў крануты - на колькі яна мне верыла, і не чакала ад мяне падману.

Спачатку ішло туга, але па-ціхутачку, па-малютачку справа рушыла. Вецер скавытаў нібы дзікі зьвер, але ён ня мог заглушыць крыкі і стогны Каці. Першыя стогны жарсьці ў ейным жыцьці.

Ня ведаю, колькі цягнулася насычэньне плоці, кепска памятаю, як мы дабраліся да гораду, і як разьвіталіся ля ейнага дому. Памятаю, што фотаздымак Кацярына не парвала, і ня выкінула. А на заўтра я зразумеў, што не змагу жыць без Каці, што не змагу зьмірыцца зь ейным палкоўнікам, які назаўжда затачыў яе ў манастыр безатветнай любві. Зразумеў я, што кахаю Кацю.

Раніцой я пакінуў горад. Далей былі ўдарныя сталінскія будоўлі ў розных кутках нашай неаб'ятнай Родзіны. Філялягічны факультэт БДУ, настаўніцтва ў роднай вёсцы на Стаўбцоўшчыне. І вось я тут у вас. Больш пра Кацярыну я нічога ня чуў.

Панас Валяр'янавіч стаяў сьпінай да зьнямелых шасьціклясьнікаў, і паліў ужо трэцюю цыгарэціну.

- Атас! Гарынічна! - закрычаў старшыня атраду Грышка.

Але было позна. Недапалак паляцеў у адзін бок - за вакно, а Валяр'яныч у другі - на падлогу. Так і прыціснуўся тварам да брудных дошак з заламанай за сьпінай рукой.

- Што-гэна-за-блядзь-у-памяшчэньні курыць! Пры-дзецях-блядзь-валасы-сівыя-а-нарушает.

Валяр'яныч быў рыўком пастаўлены абратна на падлогу. Жаночы голас зьвінеў рашуча, з мэталёвінкай:

- Ну блядзь паглядзім... Вой!.. П-а-н-а-с?

- Кацярына?

Аслупянелыя піянэры ўжо праз вокны чулі працяг дыялёгу.

- Куды ж ты падзеўся тады ў 1944? Я-ж-цябе-чакала-чакала. Я-ж-ноч-думала-думала-і-на-раніцу-рашыла - дам. Толькі табе.

- І як склаўся твой лёс, Каценька?

- Які там лёс? Во-вартую-гэную-яб...ную-школу-каб-яна-згарэла. Як-добра што-ты-прыехаў-а-то-ж-я-чакала-чакала...

- Ты ДАГЭТУЛЬ чакала?! І ні зь кім?!

- Не, ні зь кім. Я-такая-калі-рашыла-значыць-рашыла. Ідзем-ідзем-да-мяне.

- Але, Кацюша, у нашым узросьце...

- Я-я-я табе дам «у нашым узросьце»! Зара' толькі-дойдзем-толькі-дзьверы-закрыем-я-табе-такі-ўзрост-зраблю-загойсаеш-як-малады!

 

* * *

 

- Гэна ж трэба, а-я-я-я-й, ну маладзец, прыехаў-такі...

А я ж як адчувала бульбачкі начысьціла бялізну пасьцірала гарэліцы зрабіла хлапцыпрыходзілікажуць

бабакацяпрадайаяімхуйваманегарэліцыказлыванючыя

нудобраштопрыехаўяжнізькімдляцябехавалакаб толькізтабойзаднымаўчораіванаўназаходзіласоліпрасіла

аяёйатрасцытабеанясолітымнеяшчэзапалкіневярнулазтаготыдня...




Беларуская Палічка: http://knihi.com