epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Абоймы шарыкавых ручак..."

Абоймы шарыкавых ручак.

Турбуе моладзь прадаўца.

Мы ж пёры ніткамі прыкручвалі

Да абструганага дубца.

 

І на шпалеры мы пісалі,

І кляксай пстрыкала пяро...

Я свой алфавіт вывеў сажай

З карчоў смалістых —

дымных дроў.

Яго навек запомніў чотка —

Любая літара відна.

Пісала чорным,

толькі чорным

Пасля вайны яшчэ

вайна.


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 101
Крыніца: скан