epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Адплываюць чыесьці вочы..."

Адплываюць чыесьці вочы,

Адплываюць чыесьці рукі

У вятрыстым акне вагона.

Нечы боль

і нечыя мукі

Застаюцца ў самоце перона...

 

Застаюцца чыесьці вочы

У маўклівай тузе расстання...

Паязды адыходзяць ноччу

І звычайна вяртаюцца раннем.

З надзеямі і спадзяваннямі.


1967?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 78
Крыніца: скан