epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Агонь жывы, агонь палае Вечны..."

Агонь жывы, агонь палае Вечны,

Нібы сцяжок, ля помніка трапеча...

То факел бессмяротнасці і славы,

То водбліск гераічных дзён,

Ён з Прагі, і з Берліна, і з Варшавы —

З усіх куткоў зямлі відзён.

На мармуры — пралескавы букецік,

Пакладзены дзіцячаю рукой...

Хай будзе шчасце, мір на свеце

І веснавы задумлівы спакой!


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 120
Крыніца: скан