epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Апусцелі ад стрэлаў калчаны..."

Апусцелі ад стрэлаў калчаны,

Ціха коні пайшлі на пагост...

І не плакалі хлопцы — крычалі,

Як пад кулі ішлі ва ўвесь рост.

 

Вусны смерцю халоднаю сцяты,

І вачэй палымнее агонь...

Правяралася так вернасць сцягу,

Як барвовілі раны яго.

 

Я шкадую тугімі начамі,

Што да часу таго не дарос,

Як не плакалі хлопцы — крычалі

І пад кулі ішлі ва ўвесь рост.


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 61
Крыніца: скан