epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Арлу распялі крылы..."

Арлу распялі крылы

І змералі размах — два метры...

Каб узмахнуў ён імі зараз,

Дык ураган

пранёсся б па музеі,

І нават, мёртвыя,

ад страху б задрыжалі

Зайцы,

лісіцы,

барсукі,

ваўкі...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 55
Крыніца: скан