О пражэрлівыя раты арсеналаў!
Яны ўсё ядуць і нічым не грэбуюць —
Хлеба горы, малочныя рэкі...
І раты разяўляюць на чалавека.
О якія страшэнныя арсеналы,
Што між дрэў, пад зямлёй хаваюцца!
Загырчаць могуць зверам найлютым,
Кінуць выклік зямлі і небу.
Людзі!
І што ж вы так пільна ахоўваеце?!