epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Бярозы

Чужых салдат сухія тапары

У іх ствалы ўпіваліся наўскоса,

Каб танкі чарапастыя прыкрыць

Купчастымі чупрынамі бярозак.

 

Рыпелі дрэвы, прыпадалі ніц,

Апошнія нацягваючы жылы,

І, голлі распластаўшы па брані,

Яны па-чалавечаму тужылі.

 

Калі ж у небе грозна загулі

Савецкіх бамбавозаў эскадрыллі,

Яны, здаецца, каб устаць маглі,

Разбегліся б і ворага адкрылі.


1959?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 102
Крыніца: скан