epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Халасцяк

Ён цвердзіць зноў у чадзе п’янаватым,

Пускаючы махорачны туман,

Што толькі ёсць харошыя дзяўчаты,

А добрых жонак, моў, зусім няма.

 

Жыццё сямейнае, уцяміў, гэта — сварка:

Жанчына мкне, каб муж рахманы быў,

Каб ты нідзе не выпіў лішняй чаркі

І без яе ні кроку не зрабіў.

 

Каб у кішэні меў заўсёды грошы

І каб расход сама яна вяла,

Тады і жонка робіцца харошай,

Не будзе ж так — не жонка, а піла.

 

Другая справа, мець дзе збоку «кралю»:

Гарэлка тут, закуска, пачуццё...

А я скажу:

сваёй гнілой мараллю

Ён проста хоча апляваць жыццё.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 140
Крыніца: скан