epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Хто плакаў

«Бабёр сягоння

біў Бабрыху,—

Стракочуць плёткі

на ўвесь бор.—

Бабрыха

слёзы лье паціху...»

А плакаў жа

якраз Бабёр.


1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 209-210
Крыніца: скан