epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Хварэе стары паравоз — прастудзіўся..."

Хварэе стары паравоз — прастудзіўся

Ад лютых вятроў-скразнякоў...

Лятаў разгарачаны часта,

Спыняўся на станцыях стылых,

Ваду ледзяную каўтаў,

І на табе — горла хрыпіць...

Хварэе старэча,

 

На могілкі паравозныя

Выбітым вокам глядзіць.


1967?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 25
Крыніца: скан