epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Ціхая, любімая затока..."

Ціхая, любімая затока

У праменнях свеціцца, як ртуць...

І далёка па вадзе, далёка

Мары тут дзявочыя плывуць.

 

Ветрык сціх, заснуўшы сном глыбокім,

Задрамалі вербы, сітнягі...

Ціхая, цудоўная затока —

Кут любімы, сэрцу дарагі.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 121
Крыніца: скан