epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Да Леніна

Пропуск на пропуск

быццам шашлык

На штыку

трохлінейнай.

Двое прайшлі, трое прайшлі

да Леніна.

Трымае паперу

сівенькі дзядок

Ў руцэ з распухшымі венамі.

Пешшу прыйшоў ён, старэчы хадок,

да Леніна.

Зямлісты шынель...

Акопны салдат

Дзіцем разгублен, ў здзіўленні.

Прывёў яго з фронту

салдацкі мандат

да Леніна.

Пропуск на пропуск —

быццам шашлык

На штыку

трохлінейнай.

Сотні прайшлі, мільёны прайшлі

да Леніна.

Так і цячэ той бясконцы

паток —

Узросты усе, пакаленні

За Праўдай,

Сумленнем

і Чыстатой —

да Леніна!


1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 169
Крыніца: скан