epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Давай пакуляемся ў саломе..."

Давай пакуляемся ў саломе,

У золата дадзім нырца —

І пачуем жытнёвы гоман,

Прахалоду адчуем карца.

 

І пачуем далёкае рэха,—

Як суладна гамоняць цапы...

Утыркнуты даўно пад стрэхі

Незублёныя ў кузні сярпы.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 89
Крыніца: скан