epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"Добры дзень..."
Добры дзень,
мой загадкавы продак,
Што тугою сцяблінай прарос.
Я таксама, як ты, самародак —
Не зваліўся загадкай нябёс.
Мы — зямныя, ускормлены хлебам,
Што сцяблінай аднойчы прарос.
Нас паіла калматае неба —
Я зваліўся загадкай нябёс.
1969?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 135
Крыніца: скан