epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Дзяркач

Па балотах, імшарах, трысці

Пешшу дыбае ў вырай дзяркач —

У далёкую Афрыку крочыць.

На дзябёлых нагах у яго мазалі,

Асакою парэзаны ногі...

До яму спачуваць!

За плячыма ж нясе

не слабыя ён крылы

Імі б толькі па небу сігаць...

Дзеркачу ж тыя

крыллі ў цяжар.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 87
Крыніца: скан