epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Дзяўчына на водных лыжах

Галавы палае факел рыжы,

На вятры трапечацца, зіхціць.

Вы зірніце — па вадзе на лыжах

Дзеўчына, як ластаўка, ляціць.

 

Стройная смуглянка-чарацінка

З сонцам, з морам выбегла дружыць...

З пырскамі цалуецца дзяўчынка,

Ломячы крутыя віражы.

 

Эх, ляці, ляці з вясёлым смехам

Па вясёлай сонечнай вадзе!

Праляцела чыстым, звонкім рэхам...

Адчуваю — свет памаладзеў.


1969?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 65
Крыніца: скан