epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Эпіграма на салаўёў

Захвалілі салаўёў паэты,

Славы ім падсыпалі ад сэрца,—

І яны картава і няспета

Сталі абыяка браць каленцы.

Закаханых рэдка калі цешаць

Серабрыстым пошчакам рулад...

Кажуць, што вясёлы перасмешнік

На салоўкаў эпіграму склаў.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 195
Крыніца: скан