Дзяліўся ён з сябрамі
глытком вады
Апошняю зацяжкай папяросы
І крошкай хлеба...
Ён і крывёй сваёю
падзяліўся
З салдатам невядомым,
Калі ў таго
ўжо не было крывінкі
На юным твары...
І выжыў малады баец,
Дайшоў да Перамогі.
А ён загінуў...
І застаўся
жыць!