epub
						    			 
    			
    			    
    			    падключыць
слоўнікі
    			    Націскайце на
словы ў тэксце
    			
    			
					 
Футбол не адбыўся...
На поле выйшлі ігракі —
Вароны і гракі.
Іх заяц-рэпарцёр на плёнку зняў.
Бацян-суддзя ж з гульні іх зняў.
Сыгралі ім футбольны марш,
А пад яго і з поля — марш.
Была у іх адна віна —
Гулякі выпілі віна.
 
   1968?
   
       Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 199
   
  Крыніца: скан