epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Галава, як ссівелы палын..."

Галава, як ссівелы палын,

Што гаркава расце на ўзбярэжжы...

Ты мне памяць, палын, пакінь —

Як нажом, мяне памяць рэжа.

 

Бо хачу я падслухаць біццё

Чалавечага мудрага сэрца...

З палыном мы ідзём ў небыццё,

З палыном пачынаем бяссмерце.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 159
Крыніца: скан