epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"І скажуць: «Быў яшчэ ж ён малады...»"

І скажуць: «Быў яшчэ ж ён малады...»

Паўстану я ў кагосьці прад вачыма.

Зязюлямі падлічаць мне гады

Суцішана трывожныя жанчыны.

 

І скажуць так: «Ляжаў ён, як жывы...»

Упершыню спагадліва і шчыра.

Цішэй вады, ніжэй травы...

Бывайце, гоні, рэчкі, паплавы,—

Я адлятаю ў свой далёкі вырай.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 66
Крыніца: скан