epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"...І вечны бой..."

...І вечны бой —

З самім сабой...

За чысціню душы адвечнай,

За мудрасць,

вернасць

і сардэчнасць,

За веру,

праўду

і святло,

За дабрату

і за дабро...

Шкада, шкада,

што вечны бой

Паціху мы

вядзём з сабой.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 109
Крыніца: скан