epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Ілбамі трэснуліся з лёту хмары..."

Ілбамі трэснуліся з лёту хмары —

Ажно маланкі зыркнулі ўваччу,

Пасыпаліся ўніз сухім ламаччам...

І бацька-гром на дочак грозна

гыркнуў

— Чаго вам біцца,

хопіць кожнай шоўку,

Падушак хопіць,

мяккіх, пухавых.

З капрызам дочкі — ўсхліпамі зайшліся

І горкімі заплакалі слязьмі...

А ластаўкі ляталі і смяяліся:

Ім тыя слёзы толькі смакаваць.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 40
Крыніца: скан