epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Я хмурым небам не жыву..."

Я хмурым небам не жыву —

Люблю я змалку сіняву.

Ах сінява ты, сінява!

Аж кругам ходзіць галава...

На словы мяккія

я ўсё ж скупы

На сцірту ноччу падаю снапы.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 161
Крыніца: скан