epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Я паклічу сяброў
Я паклічу сяброў на абед гасцінны,
Я паклічу сяброў на святочны пірог,
На вяселле, на дзень імянінаў
Я паклічу сяброў.
Я паклічу сяброў, раскажу пра задумы,
Правяду, як заўжды, за парог.
Калі ж будзе мне цяжка і сумна,
Я прыйду да сяброў.
1979?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 165
Крыніца: скан