epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Як у футбол кот гуляе

Мячык пругкі ў Пеці ёсць —

Ён жаданы ў доме госць:

Пеця б’е пад бок яго

І рукамі, і нагой.

Не адзін прыгожы гол

Ён забіў пад самы стол.

Ёсць адзін ігрок —

Гэта шустранькі каток.

Разгуляецца кіс-кіс —

Ну, сапраўдны футбаліст!

Па падлозе коцік

Мяч віхурна коціць.

І пад той жа самы стол

Не адзін забіў ён гол.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 194
Крыніца: скан