epub
						    			 
    			
    			    
    			    падключыць
слоўнікі
    			    Націскайце на
словы ў тэксце
    			
    			
					 
"Як забытай цытатай з карана..."
Як забытай цытатай з карана,
Гавару я на вечы людзей:
Зажываюць балючыя раны
І вяртаецца шчасце надзей.
 
Спадзявацца не трэба на ўдачу,
Як рыбак на спакуслівы клёў...
Сваім ростам
задаў мне задачу
На дварэ мной пасаджаны клён.
 
   1979?
   
       Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 163
   
  Крыніца: скан