epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Юліусу Фучыку

Людзі, я любіў вас,

будзьце пільнымі...

Ю. Фучык

 

Іржой пакрытыя цяжкія краты,

Турэмны холад накрывае грудзі,

А ён пісаў, забыўшыся пра катаў:

«Я любіў вас, людзі...»

Не задрыжэла сэрца камуніста

У міг апошні (болей жыць не будзеш!),

Пагляд адкрыты страпянуў фашыстаў —

«Я любіў вас, людзі...».

 

Ды толькі каты слоў не расстралялі,

Яны звіняць у шматмільённым гудзе,

Адлітыя з крыві — пярвейшай сталі:

«Я люблю вас, людзі!»


1957?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 151
Крыніца: скан