epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Крутаверці

Нораў суровы, круты

ў крутаверцяў —

Пульсуюць напружаным токам.

У крутаверцях

не водзяцца чэрці,

Іх болей у ціхіх затоках.

Пясок крутаверці,

як жорнамі, мелюць,

Шпурляюць, калючы,

рэзка.

Дзе ёсць крутаверці —

там меней меляў,

Там строгія, гордыя рэкі.

Люблю і ў жыцці

буруны, крутаверці —

Кідаюць мой човен са злосцю...

Я мушу ў іх буйную сілу

паверыць,

У сілу крутой маладосці.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 69
Крыніца: скан