epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Крытычная маса

Два грозныя паўшар’і,—

Вы не сыходзьцеся

Ніколі

ў шар адзін!

 

Страшэнны

вам мерыдыян маленькі:

Ён можа пераблытаць

паралелі

Зямлі

І вось яе,

як чарацінку,

Зламаць...

Два грозныя паўшар’і,—

Не сыходзьцеся!


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 155
Крыніца: скан