беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Праляцелі
гаманкой чародкай
З песняю трывожнай,
песняй шчырай;
Іх прыпынак тут,
як дзень, кароткі,
Шлях нялёгкі у далёкі вырай.
Абляпілі правады прыветна
І застылі
у задуме строгай,
Быццам вераць
і яны ў прыкмету —
Моўчкі пасядзець
перад дарогай.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая