epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Магчыма, мёртвы я расплюшчу вочы..."

Магчыма, мёртвы я расплюшчу вочы,

Вы не кладзіце мне на вейкі медзь:

Яшчэ жывыя зрэнкі — яны хочуць

Глядзець!

 

І ажыву, здаецца, на мінуту,

І сэрца запульсуе маё зноў,

Калі ў вачах сяброў заўважу смутак,

Маіх сяброў...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 48
Крыніца: скан