epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Мае чыны

Я не маю дачынення

Аніколькі да чыноў.

Ды паверце, тым не меней

Я ў «чынах» расці пайшоў.

Быў спачатку Халасцяк —

Чын не важны дужа,

Ды няўмольны ход жыцця —

Я зрабіўся Мужам.

Нарадзіўся потым сын,

Хлопчык вельмі хвацкі,—

Яшчэ больш высокі чын

У мяне стаў — Бацька.

Весялей з тым чынам жыць,

Так скажу па праўдзе я.

Мне б да Дзеда даслужыць,

Там бліжэй да... Прадзеда.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 195-196
Крыніца: скан