epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Мае вянкі сплылі па крутаверці..."

Мае вянкі сплылі па крутаверці,

З буруннаю вадой сплылі.

Русалкі таямнічыя іх дзесьці

У косы свае пышныя ўплялі.

 

Русалак многа, яны рознай масці,

А я сваёй ніяк вось не знайду...

Вянок кідаў Купаллем я на шчасце,

Ды незнарок наклікаў злыбяду.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 148
Крыніца: скан