epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Маё лета сівой павуцінкай..."

Маё лета сівой павуцінкай

Яшчэ ў ціхія сны не сплыло...

І ў мяне будуць дзесьці дажынкі,

І ў мяне будзе свой умалот.

І шкада, што найменшай паловай

Будзе зерне, найбольшай — палова...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 50
Крыніца: скан