epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Мастачцы, падарыўшай нацюрморт
Нацюрморт — гэта мёртвае штосьці,
Як завучаны добра акорд.
Да мяне ж завітаў у госці
Не халодны — жывы нацюрморт.
Вось-вось захалодзіць мне губы
Залацісты, як воск, вінаград,
І кавун зазвініць, быццам бубен,
І пасыплецца яблычны град.
1979?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 97
Крыніца: скан