epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
"Маўчаць вянкі — завялая іх памяць..."
Маўчаць вянкі — завялая іх памяць,
І многа плітаў на маёй зямлі.
Зямля, зямля, нашто гранітам раняць
Твае жывыя карані?
Табе спрадвек паклон прыносяць нізкі,
Ты прыцягненне маеш, як магніт...
І прараслі штыкамі абеліскі,
І з неба зоркі ўпалі на граніт.
1979?
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 113
Крыніца: скан