epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

Меданос

Вецер з лугу прынёс

Пах духмяны:

То ідзе Меданос —

Хлопец п’яны.

 

Меданос, Меданос,

Дай ты мёду —

І для пчол, і для вос

Асалоду.

 

А хлапец у хмялі,—

Дык шчадрыня:

Да яго і чмялі

Нават рынулі.

 

Дзесь хавае свой нос

Толькі шэршань.

Меданос, Меданос...

Звон сталёвых кос...

Пра цябе не раскажаш вершам.


1966?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 19
Крыніца: скан