epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Мне б таксама..."

Мне б таксама

знайсці падкову,

Згубленую вольным канём...

І панёс бы тады

сваю мову

Я з крылатым агнём.

І магчыма б, і я

пакратаў

Срэбра рэчак

і соснаў медзь...

Гатовы струною напятай

Над краем сваім

звінець!


1968?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 67
Крыніца: скан