epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Мы зямнымі справамі заняты..."

Мы зямнымі справамі заняты —

На палетку спелым, ля станка...

І сардэлек рваных стратастаты

К нам плывуць не з кубкам малака.

 

Гонар быў і будзе нам зарукай,

Нашы дні не тлеюць, а гараць...

Над бядой сяброў не ўмеем рукі

Здрадліва, паціху паціраць.

 

Не магу пацешыць тэмай новай —

Думкі ў голаў лезуць, як чмялі:

Прыцягнення не згублю зямнога,

Упаду — дык ніцма да зямлі...


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 145