epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Накашу я табе росных кветак..."

Накашу я табе росных кветак,

Душных смолак, бялявых рамонкаў,

Медуніц і ружовых зязюлек...

Не бядуй, што завянуць яны...

 

Ты ж лугоў гаспадыня

і знаеш:

У нас кветкі не дораць — стагуюць,

Застагую і я свае краскі.

 

Можа здарыцца, зорнаю ноччу

Забрыдзем мы ў тыя харомы,

І духмяныя кветкі ўплятуцца

У твае валасы...


1967?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 43
Крыніца: скан