epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Налёг на плечы дубу вецер..."

Налёг на плечы дубу вецер,

Пакласці хоча дрэва ніц,

А ён адмахваецца веццем,

Лістамі меднымі звініць.

 

Непадуладны навальніцам,

Што многа раз над ім гулі,

Ён упадзе аднойчы ніцма,

За ўсё паклоніцца зямлі.


1958?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 104
Крыніца: скан