epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Не бывае сонечнага дажджу..."

Не бывае сонечнага дажджу,

Пот салёны бывае...

Па палескай зямлі я хаджу.

З нетраў

слова сваё здабываю.

Чым глыбей —

тым слова глыбей,

Чым цяжэй —

тым слова мажней.

Толькі праца мая

мала спорыцца —

Я зайздрошчу ўсё ж

салігорцам.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 141
Крыніца: скан