epub
 
падключыць
слоўнікі

Сымон Блатун

"Не смяяцца трэба, не смяяцца..."

Не смяяцца трэба, не смяяцца

З залатых маіх акон...

Я стаю з усмешкаю паяца,

І з усіх бакоў я вам відзён.

 

Па-сялянску ціхі, недарэчны,

Гарцам поўным мераю жыццё.

На мяжы стаю,

дзе дрэмле вечнасць

І ляжыць забытым забыццё.


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 142
Крыніца: скан